Рэчаіснасць.
Скрыжаванні часу.
Погляды у міналае і будучыню.
Добра, калі з самотай глядзіш на мінулае - так і павінна часам здарацца.
Жах, калі з самотай, болем і зайздрасцю заглядаеш у будучыню і разумееш, што яна не твая, а нейкакга іншага чалавека, які мог бы існаваць, але страціўся нездзе "паміж-і-паміж".
Гэта быў бы зусім іншы чалавек. Творчы і, мабыць, самаадданы. Захаплёны жыццём і думаючы сэрцам і толькі сэрцам.
Іншы чалавек, які, здаецца, яшчэ не памёр.
І ад гэтай думкі становіцца яшчэ бальней.
Лепш рабіць і шкадаваць аб зробленым, а не шкадаваць аб тым, што магло б здарыцца, але ты зрабіў усё, каб гэта папярэдзіць.
А ці трэба было???
Узнёслыя мары, якія ніколі не рэалізуюцца. Жыццё "па-другому" - не ведаю, як менавіта, але інакш і кропка.
Рэчаіснасяь палохае.
Ад яе хочацца схавацца куды падалей, а трэба наадварот кідацца ва ўсялякія вадавароты жыцця, каб не заўважаць гэтага болю.