Встань и Иди
Відаць, у адной з былых рэінкарнацый я была пекнай беларускай паненкай. І размаўляла я выключна па-беларуску, і хадзіла маліцца ў касцёл. Відаць, добры быў час, бо адгалоссе яго нават і сёння кранаюць не толькі маю душу, але і сумленне, і светапогляд, і, мабыць, нават і быт.

Я вельмі добра ведаю і разумею, што гэты пост застанецца пакінутым без увагі даволі многімі маімі пастаянымі чытачамі. На жаль, гэта так.

Але я таксама маю патрэбу у маўленні па-беларуску, як і патрэбу .... маляваць, напрыклад.
З мяне ніколі не было і не будзе сапраўднага акадэмічнага мастака, ала рукі дрыжаць ад хвалявання, калі я трымаю аловак альбо пэнзаль і наношу няёмкія рыскі на паперу альбо шкло.

З меня ніколі не атрымаецца сапраўднай беларускі ў гэтым жыцці, у гэтай рэінкарнацыі, бо нарадзілася я далёка на беразе Каспійскага мора, і частка маіх бабуль і дзядуль размаўлялі далёка не на славянскай мове.

Але сёння, як і заўсёды, мне прыемна казаць па-беларуску. Проста так. Без нейкага пафасу або палітычнага сэнсу.

Проста таму, што гэта выдатна.
Проста таму, што я хачу маляваць.

@темы: натхненне, па-беларуску

Комментарии
15.09.2008 в 20:51

я говорю по-белорусски редко, не принято у нас в семье часто говорить на нём.Белорусскоязычных баабушек-дедушек тоже не было, а по обеим фамилиям(девичьей и мужевой) я вообще русская...